2 лістапада на могілках у Харашках адбылася св.Імша і малітва за ўсіх памерлых вернікаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2013 16:46
2 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.
На могілках у Харашках сабралася вялікая колькасць людзей. Маленькая каплічка нават не здолела змясціць усіх прысутных, якія прыйшлі на св. Імшу, каб разам маліцца за сваіх родных, знаёмых памерлых.
Марына Сінкевіч, фота
