Рараты ў Глыбокім: Прыйдзі, Збаўца, мы Цябе чакаем

  • Друкаваць

IMG 8148"Прыйдзе, мы Цябе чакаем,
Прыйдзі, так як новага дня святло..."

 

У глыбоцкім касцёле а палове сёмай гадзіны раніцы шматлюдна. Тры разы на тыдзень дарослыя і дзеткі са свечкамі і ліхтарыкамі ў руках спяшаюцца на раратнюю св.Імшу. Жаданне даўжэй паспаць адыходзіць на другі план перад тым, як прагненне асвятліць шлях Хрысту займае ў нашым сэрцы найбольшае месца.

З заспанымі вачыма, але ўсмешкай на твары, малыя парафіяне ахвотна адказваюць на пытанні святара падчас казання і ад шчырых сэрцаў узносяць свае малітвы за бацькоў, настаўнікаў, сяброў, святароў і сясцёр законных.


Рараты ў Глыбокім - цудоўная традыцыя распачацця св.Імшой працоўнага і навучальнага дня.

 



Рараты - першая св.Імша на досвітку падчас Адвэнту, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі.