Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.12.2013 21:48
“Не бойцеся, вось абвяшчаю вам радасць вялікую,
якая будзе ўсім людзям: сёння нарадзіўся вам Збаўца,
Які ёсць Хрыстос Пан”
“Слава на вышынях Богу,
і на зямлі супакой людзям добрай волі”
Лк 2, 10-11,14
Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце!
У свята нараджэння Сына Божага, ушаноўваючы Найсвяцейшую Панну Марыю – маці нашай веры, хочам вучыцца ад Яе такой любові да Бога. Пачуўшы словы арханёла Габрыэля, Марыя з пакорай даверылася Божай волі, і ў Яе ўлонні ўцелавіўся абяцаны Айцом Збавіцель, Слова Божае, якое ў Таямніцы Ўцелаўлення ўвайшло ў людскі час, асвятляючы дарогу нашага штодзённага жыцця, паказваючы праўду, умацоўваючы надзею, ажыўляючы веру.
Дарагія браты і сёстры, памятаючы аб тым, што нашае жыццё – гэта неадмоўны Божы дар, хочацца пажадаць вам у новым годзе, шчодрых божых ласкаў, апекі Маці Божай, здароўя і ўсялякіх дабротаў. Няхай свет гэтай цудоўнай урачыстасці падтрымлівае вас у моцным духоўным здароўі, каб, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, вы маглі самааддана крочыць па жыцці, несучы сваім жыццём супакой і любоў.
У гэтыя святочныя дні жадаем вам, каб гэты надыходзячы год захаваў у вас толькі светлае і добрае, здзейсніў усе вашы мары і падарыў вам і вашым сем’ям дабрабыт і Божы спакой!

ксёндз пралат Мечыслаў Янчышын
