Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у Глыбоцкай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.03.2015 20:40
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.
Вялікі Чацвер, 2 красавіка:
19:00 – Святая Імша Вячэры Панскай;
- перанясенне Найсвяцейшага Сакраманту ў “Цямніцу”;
- адарацыя да 24 гадзіны:
- 21.00 – хор “Ave Maria”;
- 22.00 – ружанцовыя колы;
- 23.00 – Легіён Марыі.
Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 3 красавіка:
17:15 – Крыжовы шлях па вуліцах горада;
19:00 – Літургія Вялікай Пятніцы;
- перанясенне Найсвяцейшага Сакраманту ў “Грабніцу”;
- адарацыя ўсю ноч:
- 21.30 – 1 раён;
- 22.30 – 2 раён;
- 23.30 – 3 раён;
- 00.20 – 4 раён;
- 01.00 – моладзь і ўсе жадаючыя;
Вялікая Субота, 4 красавіка:
06.00 – ружа св. Барбары;
07.00 – ружа св. Альжбеты Венгерскай;
08:00 – літургічная малітва касцёла;
09.00 – ружа св. Фаустыны Кавальскай;
10.00 – ружа св. Марыі Магдалены (Прыпернае);
11.00 – ружа св. Юзафа (Гірстуны);
12.00 - ружа св. Пятра;
13.00 – ружа св. Бэрнарда;
14.00 – дзеці;
15.00 - ружа св. Андрэя Баболі;
16.00 – ружа св. Яна;
17.00 – ружа св. Рыгора з Наз’янза;
18.00 – ружа бл. Яна Паўла;
19.00 – ружа Маці Божай Глыбоцкай;
20.00 – ружа св. Ганны і ружа Святой Сям’і;
22:00 – Святая Імша Вігіліі Пасхальнай;
- працэсія рэзурэкцыйная (прыносім свечкі).
Асвячэнне страваў на велікодны стол:
09:00; 10:00, 11:00, 12:00, 13:00, 14:00, 15:00, 16:00.
Велікодная Нядзеля Уваскрасення Пана, 5 красавіка:
11:00 – Святая Імша;
12:30 – Святая Імша;
18:00 – Cвятая Імша.
