Наша парафіяльная сям’я павялічылася праз поўны ўдзел у святой Імшы на 45 дзяцей

1kamunia 3429 мая 2022 года сорак пяць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу двух гадоў рыхтаваліся да першай Святой Камуніі, упершыню прынялі ў свае чыстыя сэрцы Найсвяцейшае Цела Хрыста. Напярэдадні, у суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі. А бацькоў чакаў час упрыгожвання і падрыхтоўкі святыні да ўрачыстасці.

На працягу двух гадоў дзяцей рыхтавала сястра Ганна Блышко. І вось настаў гэты доўгачаканы момант не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, і хросных.

Пасля святой Імшы хлопчыкі і дзяўчынкі падзякавалі перш за ўсё Езусу, за тое, што прынялі Яго ў свае сэрцы, бацькам - за першае вучэнне малітвам, і тым, хто іх вучыў катэхезе.

1kamunia 35

Напрыканцы служэння святары раздалі дзецям белы хлеб як сімвал адзінства, якім яны потым падзяліліся ў сем’ях з кожным чальцом. Пасля прыняцця Першай Камуніі ў дзяцей распачаўся Белы тыдзень.

Увесь фотарэпартаж Алёны Шаршунс можна паглядзець па спасылцы>>