Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі

palmovaja 072 красавіка наша парафія разам з усім Каталіцкім Касцёлам распачала Вялікі Тыдзень. Шмат парафіян сабраліся ў святыні, каб на супольнай малітве перажыць Пальмовую нядзелю.

Упрыгожаныя галінкі вярбы трымалі ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля - гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерузалем.