Вялікі чацвер. Працуйце над сэрцам!

  • Друкаваць

vial czacwer 17Перад распачаццем урачыстай Літургіі Вячэры Панскай, моладзь, міністранты, Легіён Марыі і прадстаўнікі парафіі павіншавалі шаноўных святароў і семінарыстаў. Прыгожыя пажаданні, белыя ружы і нашы шчырыя малітвы ахінулі сэрцы пакліканых і служачых у нашай парафіі. Святары, у сваю чаргу, свае кветкі ахвяравалі Маці Божай Глыбоцкай, як знак удзячнасці за дар іх паклікання і Яе апекі.

vial czacwer 24

"Вялікі чацвер - той момант, калі Езус перад смерцю дае тэстамэнт. Самае галоўнае Ён нам паказаў сёння ў Евангеллі ад Яна, калі памыў ногі вучням і сказаў "Даю вам новую запаведзь, каб любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас". Гэта фундамент. Без любові жыцця няма. Молім Бога і працуем над гэтым, каб мы, ідучы да Камуніі, перажывалі Любоў Божую ў сваім сэрцы.
Перажывайце ўсё глыбей і глыбей, не бойцеся, бо глыбіня Эўхарыстыі скрыта далека ў сэрцы. З Божай дапамогай, кожны іншы Вялікі чацвер, будзе яшчэ глыбейшы, таму што мы распачалі "Кардыятэрапію з Езусам", пачалі адкрываць свае сэрцы Езусу. І ўбачым цуды Эўхарыстыі, але самае галоўнае, каб сэрцы свае адкрывалі на Сэрца Езуса. Калі Гасподзь адчуе ў вас любоў і адкрытасць сэрца, то будзеце перажываць цуды ўнутры сябе".

vial czacwer 55