Святы Ян Павел ІІ: «Не шкадуйце часу на адарацыю»

adaracja 5«Отдай Мне первое место в твоем сердце и твоей жизни, и Я позабочусь о тебе в любых обстоятельствах. Я не позволю тебе или тем, кто окружает тебя, нуждаться в чем-либо. Мое Провидение стоит на службе у Моей милосердной любви. Верь в Мою милосердную любовь, и ты увидишь чудеса, которые я сотворю для тебя»
Из книги "In Sinu Jesu"

Што азначае слова “адарацыя”?

Лацінскае слова adoratio азначае «ушанаванне і праслаўленне». Адарацыя – гэта акт падзякі і ўшанавання Божай прысутнасці ў постаці Эўхарыстычнага хлеба.

Прабыванне перад Хрыстом паглыбляе сяброўства чалавека з Богам, дазваляе адкрыць перад Ім сэрца і маліцца ва ўласных патрэбах і патрэбах іншых людзей.

Езус чакае нашых простых актаў веры, любові, падзякі, пакаяння, кампенсацыі і літасці, якія мы можам прыносіць Яму калі сузіраем «Яго Боскую Веліч» у Найсвяцейшым Сакраманце. Пакланяючыся Эўхарыстычнаму Хрысту, мы становімся тым, кім Бог хоча, каб мы былі! Як магніт, Гасподзь цягне нас да сябе і пяшчотна змяняе нас.

Чым больш часу вы праводзіце з Езусам, тым больш вы будзеце выходзіць з пачуццём абнаўлення і аздараўлення. Цуды навяртання, прымірэння, адкрыццё паклікання, адказы на малітвы, фізічныя аздараўленні і многія іншыя цудоўныя рэчы адбываюцца там, дзе Хрысту пакланяюцца ў Найсвяцейшым Сакраманце.

adaracja 4

 

Давайце любіць моманты знаходжання з Госпадам!

«Тебе достаточно просто пребывать со Мной. Это все, о чем Я прошу тебя. Я не прошу о возвышенных мыслях, эмоциональных всплесках или хорошо составленных фразах. Я просто прошу тебя пребывать со Мной. (…) Ты боишься рассеянности, иллюзий и глупых мыслей. Они не оскорбляют Меня, они как мухи, которые просто жужжат на фоне.
Я же полностью поглощен твоим присутствием предо Мною. Тебя шокирует то, что Я сказал? Я поглощен тобой: Мой взор устремлен на тебя. Мое Сердце открыто для тебя. Я внимательно слушаю тебя»
Из книги «In Sinu Jesu»

Тут мы можам гаварыць з Ім пра ўсё. Мы можам прынесці Яму нашы просьбы, нашы праблемы і беды, нашу радасць і падзяку, нашы расчараванні, нашы патрэбы і імкненні.

Не важна з'яўляемся мы маладымі ці пажылымі, хворымі ці здаровымі, беднымі ці багатымі, толькі рэгулярна прымаючы ўдзел у ахвяры святой Імшы і ў Эўхарыстычным пакланенні, мы можам пажынаць вялізныя бласлаўленні ў нашым жыцці.

Такім чынам, час, праведзены з нашым любым Збаўцам у пакланенні, можа стаць самым глыбокім, асэнсаваным і радасным вопытам, які калі-небудзь мы перажылі!

adaracja 2

Няхай наша пакланенне ніколі не заканчваецца!

«Я так многое имею сказать тебе. Прошу тебя, остановись!
Пребывай в тишине Моего присутствия. Стань пред Моим образом.
Посвяти мне время и будь готов слушать Меня ушами и сердцем,
и Я подскажу тебе, куда идти»
Из книги «In Sinu Jesu»

Кардынал Маўра П’ячэнца, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ў 2011 годзе сказаў, што “будучыня Касцёла будзе вырашацца на адарацыі”: «Калі Сабор адчыніў вокны Касцёла, у яго ўвайшоў не толькі подых Духа, але і мітусня гэтага свету. Цяпер неабходна цярпліва аднаўляць парадак, перш за ўсё праз цвёрдае сцвярджэнне першынства ўваскрослага Хрыста, прысутнага ў Эўхарыстыі. Перад Найсвяцейшым Сакрамантам нас чакае вялікая мірная барацьба. Мая вялікая мара, каб у кожнай дыяцэзіі свету быў хаця б адзін касцёл, дзе днём і ноччу адбываецца адарацыя Сакраманту Любові”.

На працягу стагоддзяў адарацыя выстаўленага Найсвяцейшага Сакраманту набывала розныя формы. Вядомы саракагадзінныя набажэнствы, святыя гадзіны і вечныя адарацыі.

Саракагадзіннае набажэнства, вельмі распаўсюджанае ў свой час у Віленскай архідыяцэзіі — гэта значыць, на нашых землях, — заключалася ў пастаянным чуванні парафіяльнай супольнасці перад Езусам, утоеным у Найсвяцейшым Сакраманце і выстаўленым для адарацыі на працягу ўсяго дня, тры дні падрад, часта з нагоды парафіяльнага адпусту. Адарацыя трывала бесперапынна паміж набажэнствамі на працягу ўсяго дня, так што ў суме гэтае чуванне доўжылася 40 гадзін. Пабожныя дзяўчаты ў белых сукенках і белых вэлюмах кленчылі перад Хрыстом, змяняючы адна адну кожную гадзіну. Такія набажэнствы ў парафіях вельмі садзейнічалі ажыўленню веры, заахвочвалі да поўнага ўдзелу ў Эўхарыстыі.

Святая гадзіна адбываецца ў касцёле перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам альбо асабіста – на ўспамін малітвы Хрыста ў садзе Аліўным.

Вячыстая адарацыя — гэта бесперапыннае праслаўленне Езуса ў Эўхарыстыі вернікамі, рэлігійнымі або парафіяльнымі супольнасцямі. Гэтая форма адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту ўзнікла ў Італіі, у міланскай катэдры на пачатку ХVІ стагоддзя і паступова распаўсюдзілася па ўсіх касцёлах Мілана. У Рым яна трапіла ў 1548 г. дзякуючы святому Філіпу Нэры, а Папа Клеменс VIII увёў вячыстую адарацыю ва ўсіх рымскіх касцёлах. Потым таксама ў іншых дыяцэзіях і ў іншых краінах Еўропы была наладжана адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту так, каб яна трывала на працягу ўсяго года, гэта значыць, пастаянна.

adaracja1

228 гадзін адарацыі штомесяц

«Моя любовь личная. Я люблю каждую душу, которую создал, как если бы она была единственной во вселенной; Я приспосабливаю Мою бесконечную любовь к потребностям и нуждам этой души со всей мудростью и нежностью Моего Божественного Сердца»
Из книги «In Sinu Jesu»

У парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім у 2017 годзе з натхнення Духа Святога таксама ўзнікла такая патрэба Адарацыі Езуса ў Эўхарыстыі, незалежна ад набажэнстваў у касцёле. Усё распачалося з адных сутак у месяц (у першы чацвер), падчас якіх удзельніцы суполкі “Маці ў малітве” па чарзе, змяняючы адна адну кожную гадзіну, прыходзілі на чуванне. Адарацыя праходзіла ў капліцы ў кляштары сясцёр францішканак Сям’і Марыі.

Потым 24 гадзін проста стала замала, ды і з’явілася больш жадаючых прыходзіць на малітву, каб пабыць з Езусам сам-насам. Тры дні і тры ночы, потым пяць, сем… На цяперашні момант штомесячная адарацыя трывае бесперапынна 228 гадзін (няпоўных 10 сутак). З’явілася патрэба, каб зрабіць асобнае памяшканне і не перашкаджаць манахіням, таму быў вызначаны араторый, дзе вернікі прыходзяць на працягу дня і ночы адараваць выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамант.

Прыходзяць усе: святары, манахіні і свецкія асобы; дарослыя, моладзь і дзеці; мужчыны і жанчыны. Кожны сам вырашае, калі яму прыйсці на асабістую адарацыю. Для гэтага ёсць папярэдні запіс, якога кожны трымаецца і пільнуе сваю чаргу. Вернік можа прыйсці на малітоўнае чуванне кожны дзень альбо толькі адзін раз у месяц, днём альбо ноччу, - у залежнасці ад магчымасцяў. Час прабывання на адарацыі звычайна складае адну гадзіну. У гэты момант мы сапраўды знаходзімся побач з Хрыстом, адкрываем сваё сэрца, каб Бог напоўніў яго сваёю любоўю.

Адарацыя мае вялікае значэнне для вернікаў. Праз гэты пабожны акт яны далучаюцца да радыкальнай перамены свету і да таго, каб Евангелле прыносіла багаты плён. Кожны чалавек, дзякуючы ўдзелу ў адарацыі, трывае ў Хрысце і Яго любові. Той, хто моліцца перад Святымі Дарамі, ніколі не адзінокі. Разам з ім моліцца Хрыстус і ўвесь Касцёл. Адарацыя – гэта рэальная магчымасць адчуць, што Бог кожнага з нас вельмі любіць.

 adaracja 3

“Вучы далей адкрыта Табе ўсё гаварыць. Люблю, Твая дачушка”. Сведчанні

«Слушай меня, и Я буду говорить к тебе. Моё Сердце переполняет любовь к тебе, а когда любишь, хочешь о многом поговорить. Единение в любви глубже слов, души объединяются в тишине. Я подарю тебе эту тишину»
Из книги «In Sinu Jesu»

  • “2 лютага 2019 г., дзень Ахвяравання Пана. Распачынаю яго з Табою, Пане… Адарацыя, 3-я гадзіна ночы, цішыня… і гэтае цудоўнае перажыванне сустрэчы: Ты і я. Ахвяраваць дзеля Цябе ўсё, што ёсць у мяне: мае пачуцці, мой розум, мае думкі, каб Ты, Пане Езу, мог быць Гаспадаром. Прагну, каб Ты сапраўды быў маім Панам.” Галіна
  • “Любы мой Божа! Якімі б шляхамі я не ішла, Ты ўсё роўна бярэш мяне за руку і выводзіш на шлях, які вядзе да Цябе! Ён нялёгкі, гэта шлях змагання, змагання за сваё жыццё, за сваю душу. Але я веру, што разам з Табою мы пераможам!” Н.Т.
  • “Вельмі люблю гэты час – гадзіну Адарацыі! Усведамляю, што гэтую гадзіну супакою Ты выбраў для мяне. Хоць і не зусім умею, а можа зусім і не ўмею размаўляць з Табою, Ойча, але вельмі люблю тут знаходзіцца. Дай мне гэты супакой заўсёды!” С.М.
  • “Усяго адна гадзіна, але якой была яна…. Ужо больш за 25 год я не маю магчымасці прымаць Цябе, Гасподзь, у Святой Камуніі. Сёння я быў вельмі блізка да Цябе, усяго 2 метры аддзялялі нас. Я спадзяюся і веру ў тое, што вельмі хутка не будзе і гэтай умоўнай перашкоды. Езу, давяраю Табе!” Генадзь
  • “Калі з Тваёй ласкі мае малітвы-просьбы замяніліся малітвамі-падзякамі і праслаўлення, адчуваю сэрцам перамены свайго жыцця і мае адносіны да спраў. Гэта так цудоўна!” Ядвіга
  • “Сённяшні дзень – гэта яшчэ адзін момант Той Любові, дзе мы сустракаемся. Пане Езу, я ўдзячная Табе за гэтыя хвілінкі цішыні і магчымасці пабыць з Табой сам-насам. Ты і я!” Галіна
  • “Пане Езу, сёння я зразумела, што не трэба доўга трымаць у сабе грэх. Дзякуй за тое, што хваробы духоўныя і цялесныя вылечваюцца паступова, толькі трэба верыць, чакаць, а грахі шчыра выказваць на споведзі, не саромячыся, якімі б цяжкімі і страшнымі яны не былі…” Дана
  • “Адорация даётся мне тяжело, честно признаюсь. Когда молитва происходит в группе, то как-то легче. Не знаю даже с чем это связать, то ли с духовной борьбой, то ли с моей ленью. Нет усидчивости, нет концентрации. Умом я понимаю, что это очень важно и нужно, а сердце молчит. Но хотя пару раз были моменты слёз, моменты эйфории, но это мимолётно... Очень хочу открыть для себя Адорацию заново. Хочу общаться с Христом!” Надежда
  • “Адарацыю лічу асабістай сустрэчай з Езусам. Той момант, калі знаходзішся сам-насам з Хрыстом і можаш вырашыць любое сваё пытанне. І гэта сапраўды працуе, бо ты чуеш адказы на тое, што цябе турбуе і непакоіць у дадзены момант. Найбольш падабаецца бываць у вячэрні час, калі ўжо можна падсумаваць і сённяшні дзень. Стараюся выкарыстоўваць гэту магчымасць кожны месяц ад самага пачатку, калі пачалі ў нас праводзіць Адарацыю.” Дзмітрый
  • “Адарацыя для мяне жаданы час, якога я заўсёды чакаю. Бо яна - маё жыццё. Гэта сустрэча над сустрэчамі” К.
  • “Нябесны Айцец, мой любы Тата! Сёння асабліва пераканалася ў Тваёй Любові. Вучы далей адкрыта Табе ўсё гаварыць. Люблю, Твая дачушка.” С.Я.

 

adaracja 6

У сваім апошнім Апостальскім лісце Mane nobiscum Domine святы Ян Павел ІІ заахвочвае да пастаяннай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту: «Няхай манаскія і парафіяльныя супольнасці возьмуць на сябе асаблівае абавязацельства Эўхарыстычнай адарацыі па-за святой Імшой. Будзем жа доўга заставацца на каленях перад Езусам Хрыстом, прысутным у Эўхарыстыі, кампенсуючы нашай верай і любоўю занядбанні, забыццё і нават знявагі, якія спазнае наш Збаўца ў так многіх месцах на свеце».

«Адорация! Адорация! Адорация! Я прошу тебя об этом, потому что адорация - это осуществление любви, а любовь покрывает всё»
Из книги «In Sinu Jesu»

Падрыхтавала Марына Сінкевіч