На ўсё жыццё застаемся вучнямі, вучнямі Хрыста

  • Друкаваць

IMG 03741 верасня асаблівае свята – добрае, светлае, аптымістычнае. З яго пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівага сяброўства. Гэтае свята аб'ядноўвае людзей, абуджае добрыя пачуцці і светлыя ўспаміны.


Менавіта ў гэты дзень, у глыбоцкай парафіі святой Тройцы адбылася ўрачыстая св.Імша з нагоды распачацця новага навучальнага і катэхетычнага года. Дзеці і моладзь, бацькі і настаўнікі вырашылі даверыць гэты час Богу, каб разам з Ім крочыць ў навуцы і працы.


“Вучоба ў школе, ва ўніверсітэце не павінна служыць нашаму ўзвышэнню над бліжнімі, над нашымі братамі, а тым больш над настаўнікамі (…) Настаўнік не павінен характарызавацца ў першую чаргу сваёй узнеслай паставай, а больш чалавечнасцю”, - у гаміліі прамовіў дк. Ян Кароткін. І таксама звярнуў увагу на тое, што нават пасля заканчэння школы, універсітэта, мы надалей застаемся “вучнямі, вучнямі Настаўніка – Хрыста, які прагне, каб мы былі пакорнымі, як Ён; каб мы любілі, як Ён; каб мы служылі, як Ён”.


На заканчэнне св. Імшы а.Станіслаў Памыкала ўдзяліў спецыяльнае благаслаўленне навучэнцаў на пачатак новага навучальнага года, а дк.Ян асвяціў школьныя прылады і падручнікі.

 


Марына СІНКЕВІЧ, тэкст і фота