10-я юбілейная пілігрымка "Глыбокае-Браслаў"

braslau piligrymka 462024 год з’яўляецца юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 25 год з яе заснавання, 15 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а пілігрымка з Глыбокага крочыць у Браслаў ужо ў дзясяты раз.

Пачалася пілігрымка з раняшняй Імшы 14 жніўня. Загрузіўшы рэчы ў бус, пілігрымы вырушылі ў шлях. Пад кіраўніцтвам кс. пробашча Мікалая Ціхановіча ў пілігрымцы крочылі не толькі глыбачане, побач з мясцовымі вернікамі ішлі прадстаўнікі Оршы, Магілёва, Мінска, і нават Арэнбурга. У іх ліку 2 святары і 4 семінарысты.

Падчас дарогі пілігрымы слухалі канферэнцыі кс. Мікалая, а таксама дзяліліся сваімі сведчаннямі.

Фінальнай кропкай другога дня стала святочная Імша на ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая была злучана з адпустам у парафіі св. Роха ў Барадзенічах.

У трэці дзень пілігрымы падчас прыпынку на абед у Ахрэмаўцах праслухалі канферэнцыю ад ксяндза Яўгена Шымановіча.

Да санктуарыя Маці Божай Браслаўскай прыйшло 90 чалавек. З нагоды 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі пілігрымы з Глыбокага склалі ў дар на рукі біскупа Алега святы ружанец як сімвал штодзеннай малітвы ўсіх удзельнікаў падчас шляху у інтэнцыі пастыра і нашай дыяцэзіі.

А падчас галоўнай св. Імшы 10 юбілейная пілігрымка прынесла да стоп Маці кош белых ружаў як сімвал любячых сэрцаў і ў знак удзячнасці за падтрымку і апеку.

braslau piligrymka 47

Вялікі фотарэпартаж з пілірымкі па спасылцы>>