Павялічыўся шэраг міністрантаў у нашай парафіі

abluczyny 96 кастрычніка ў нашай парафіі пяць кандыдатаў урачыста былі прыняты ў шэрагі міністрантаў. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў на парцягу апошніх месяцаў займаўся займаўся кл. Аляксандр Каляга.

Падчас св. Імшы а 11-й гадзіне адбыўся сам абрад устанаўлення міністрантаў. Апякун міністрантаў звярнуўся да пробашча парафіі дапусціць кандыдатаў да літургічнай службы алтара і даць ім Божае бласлаўленне. Перад кс. Мікалаем і ўсімі вернікамі хлопцы выказалі сваю гатоўнасць любіць Бога, для Яго хвалы прыкладна выконваць абавязкі службы алтара і быць прыкладам для іншых у служэнні Хрысту і Яго Касцёлу. Пасля адбылося асвячэнне літургічных шатаў, кандыдаты пераапрануліся і атрымалі спецыяльнае бласлаўленне.