У Віцебску прайшоў фестываль батлеек
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.12.2025 13:53
29 снежня 2025 года дом культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны зноў гасцінна прыняў таленавітых дзяцей і моладзь, якія, кожны на свой лад, паказалі гледачам як адбывалася Божае Нараджэнне.
У сёлетнім фестывалі батлеек прынялі ўдзел 8 парафій Віцебскай дыяцэзіі: парафія Езуса Міласэрнага, парафія св. Уладзіслава, парафія св. Антонія Падуанскага - з Віцебску, парафія св. Юзафа з Оршы, парафія Святой Тройцы з Глыбокага, парафія Нараджэння Маці Божай з Браслава, парафія Святой Тройцы з Докшыцаў, парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса з Наваполацку.
Удзельнікі з Глыбокага абралі класічны падыход, таму ў сваёй батлейцы “Ноч над Бэтлеемам”, яны паказалі Нараджэнне Езуса Хрыста пра якое мы можам даведацца праз Евангелле.
Напрыканцы фестывалю да прысутных звярнуўся біскуп Алег Буткевіч. Іерарх падзякаваў адміністрацыі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны за гасцінны прыём, дырэктару Карытас Віцебск за арганізацыю фестывалю і падрыхтаваныя падарункі. Таксама біскуп падзякаваў артыстам за выкананне батлеек і тым, хто іх падрыхтаваў: “Сёння ўсё сапраўды служыла адной мэце – праслаўленню Бога” – сказаў ён.













