У свята Святой Сям'і блаславілі сем'і
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.12.2025 11:48
28 снежня ў свята Святой Сям'і ў нашай парафіі на святыя Імшы асаблівым чынам запрашалі прыйсці цэлымі сем'ямі.
На заканчэнне кожнай нядзельнай Эўхарыстыі адбылося адмысловае бласлаўленне сем'яў, падчас якой муж і жонка падыходзілі да святара і ў думках ўзгадвалі той час, калі давалі абяцанне свайму сужонку перад Богам, а ў гэты час ксёндз ускладаў рукі і бласлаўляў.








