Цэнтр дзяцей і моладзі ў Глыбокім

  • Друкаваць

news 67 0021 лютага 2013 года пры фінансавай падтрымцы Renovabis стартаваў сумесны праект «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і ДУА «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна».


Гэты праект ствараўся з мэтаю арганізацыі вольнага часу падлеткаў, далучэння іх да сацыяльна-значнай дзейнасці, развіцця іх творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, узбагачэння іх навыкамі здаровага ладу жыцця.


Удзельнікамі праекта сталі падлеткі, якія схільныя да асацыяльных паводзінаў, стаяць на ўнутрышкольным уліку і на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.


З лютага да мая падлеткі наведвалі аб’яднанні па інтарэсах: «Дэкаратыўны дызайн», «Чароўны абрэзак», «Камп’ютарная граматнасць», «Захапляльныя шахматы», арт-студыю «Эцюд», клуб КВЗ «Чакай мяне», дзе з задавальненнем працавалі і адкрывалі ў сабе новыя таленты. Для працы майстэрняў, гурткоў і клубаў «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі набыў расходныя матэрыялы (канцылярскія тавары, фарбы акварэльныя і вітражныя, стужкі, тканіны, карункі і інш.).


А на летніх канікулах дзеці сустрэліся ў аздараўленчым лагеры «Пераадоленне перашкодаў» на базе філіяла «Івесь» ДУА «Падсвільскі цэнтр турызму і краязнаўства». Дзевяць дзён змены праляцелі хутка, а галоўнае, з карысцю. Кожны дзень быў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі: спартландыямі, аднадзённымі паходамі да азёраў Белае, Івесь, Шо, на фермерскую гаспадарку, якая займаецца гадоўляю коней (в. Скрабатуны). Падлеткі з задавальненнем самі прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў.


У 2013–2014 навучальным годзе праект працягнецца і будзе напоўнены не менш цікавымі мерапрыемствамі, сустрэчамі, падзеямі.

 


Антаніна Палінская,caritas-vitebsk.by