У Глыбоцкім раёне прайшоў абласны семінар

  • Друкаваць

IMG 6441 1У Глыбоцкім раёне прайшоў абласны семінар па тэме: “Эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі праграм і праектаў, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў непаўналетніх і сямейнай нядобранадзейнасці”. У яго рабоце прымалі ўдзел намеснікі старшынь камісій па справах непаўналетніх раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Віцебска, начальнікі інспекцый па справах непаўналетніх аддзелаў унутраных спраў, прадстаўнікі абласных упраўленняў і службаў.


 На працягу двух дзён яны знаёміліся з практыкай сумеснай работы кіраўніцтва раёна, камісіі па справах непаўналетніх, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, грамадскіх арганізацый і рэлігійных абшчын па духоўна-маральным выхаванні дзяцей, па прапагандзе сямейных каштоўнасцей і здаровага ладу жыцця.

Багацейшы вопыт работы па сацыяльным служэнні прадставілі пробашч касцёла Святой Тройцы г. Глыбокае кс. Мечыслаў Янчышын і дырэктар прыхадскога “Карытас” Іна Вайцяховіч.

Па матэрыялах vg-gazeta.by