Парафіяльныя аб'явы

  • Друкаваць

2 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ
(18 студзеня 2026)

1. На гэтым тыдні:
- серада (21.01) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы;
- субота (24.01) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-суб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Сёння (18 студзеня) Імшы ў Азярцах не будзе, а ў наступную нядзелю будзе.
4. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Мікалая і св. Рыты.
5. Св. Імша ў інтэнцыях, пакінутых на Вячыстай адарацыі, будзе адпраўлена ў панядзелак (19 студзеня) у 18.00 у кляштары сясцёр праз заступніцтва св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага.
6. У панядзелак (19 студзеня) адбудзецца спатканне-катэхеза для бацькоў, чые дзеці другі год рыхтуюцца да І Св. Камуніі. Пачатак у 19.00 у парафіяльным доме.
7. У сераду запрашаем сем’і і біблійнае кола на сустрэчы.
8. Працягваем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў з плябаніі (вул. Астроўскага, 13). Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць (тэл. 5-15-44 альбо на мабільныя: +375298845482 – кс. Мікалай, +375295874476 – кс. Віталь, +375336402860 – кс. Аляксандр, +375336865513 – кс. Алег). Нагадаем, у хаце павінна быць уся сям’і, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада. Таксама просім, каб дамаўляліся паміж суседзямі, хто будзе прымаць, а хто не, і сустракалі самі альбо прасілі суседа правесці да сваёй хаты. Святары на сілу нікога не змушаюць. Калі ў хаце ёсць хтосьці хворы з сімптомамі, калі ласка не запрашайце ксяндзоў.
9. На прыбіранне святыні ў суботу пасля ранішняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Шаўчонак, Заяц, Гомза, Квач, Заяц, Ляўшыцкая, Татун, Жук, Лясніцкія, Стралкоўская (парафіяне з вул. Садовая д.36).
10. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
11. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.

Жадаем Божай ласкі!