Фотавыстава да 25-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае ў нашым касцёле

fotavystava 3У нашым касцёле дзейнічае фотавыстава, прысвечаная 25-годдзю з дня заснавання Віцебскай дыяцэзіі, юбілей якой адзначаецца ў гэтым годзе. Віцебская курыя вырашыла зрабіць такія выставы ў некалькіх самых наведваемых касцёлах вобласці (Віцебск катэдра, Паставы, Браслаў і Глыбокае).

Праз Сэрца Марыі да Сэрца Езуса. Запрашаем крочыць разам у Будслаў

budslau piligrymy 24Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня. Сёлета падчас фэсту адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Дэвіз нашай пілігрымкі - Праз Сэрца Марыі да Сэрца Езуса.

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам нашай парафіі

fest 26Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 26 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але шматлікія з нецярпеннем чакалі хвіліны, калі з’явіцца доўгачаканы госць – біскуп Алег Буткевіч, бо пэўная частка парафіян была гатова адкрыць сваё сэрца на ўмацаванне дарамі Святога Духа.

Новы этап у сваім жыцці выпускнікі распачалі супольнай малітвай

vypuskniki 1225 мая ў нашай парафіі адбылася святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.

Урачыстасць Першай Святой Камуніі

1kamunia 16У нядзелю, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у нашай парафіі адбылася першая Святая Камунія. 54 дзіцяці ўпершыню прынялі Езуса ў свае сэрцы. Праз два гады падрыхтоўкі настаў гэты доўгачаканы момант не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, і хросных.