Дзеці нашай парафіі ўтварылі малітоўнае ружанцовае кола

ruzh kola diace1j12 мая ў нашай парафіі было створана чарговае ружанцовае кола, заступнікамі якога будуць св. Бернадэта і св. Зыгмунт Шчэнсны Фелінскі. На гэты раз яго чальцамі сталі самыя маленькія вернікі - нашы дзеці.

Пераможцам Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання стала наша парафіянка

vicebsk konkurs 94 мая ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Месцам правядзення ўжо традыцыйна стаў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага. У гэтым годзе тэма была “Цуды Езуса Хрыста ў Евангеллях”. З Глыбоцкага дэканату ў фінал прайшлі: Сіняўская Паліна, Петрашоў Андрэй, Згірскі Антон, Шур Святлана, Протас Кіра, Бервячонак Бажэна - дзеці і моладзь з Глыбокага і Марат Скукоўскі з Мосара.

Асабістае пацвярджэнне адзінству вернасці Марыі здзейснілі легіянеры ў Глыбокім

acies 0913 красавіка 2024 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Актыўныя і дапаможныя чальцы асабіста аднавілі прысягу на вернасць Каралеве Легіёну.

Святы Пасхальны Трыдуум - 2024

tryduum 7Вялікі чацвер. Святар, будзь вобразам Майго Айцоўства
Перад распачаццем урачыстай Літургіі Вячэры Панскай, парафіяльная супольнасць павіншавала шаноўных святароў і семінарыстаў. Прыгожыя пажаданні, белыя ружы і нашы шчырыя малітвы ахінулі сэрцы пакліканых і служачых у нашай парафіі. Святары, у сваю чаргу, свае кветкі ахвяравалі Маці Божай Глыбоцкай, як знак удзячнасці за дар іх паклікання і Яе апекі.

Велікапосныя рэкалецыі “У пошуках сэнсу”

varankoЗ 21 па 23 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі на тэму “У пошуках сэнсу”. Праводзіў іх кс. Юрый Варанко, пробашч у Мазыры і Калінкавічах (Пінская дыяцэзія).