Глыбоцкія парафіяне прынялі ўдзел у Першай дыяцэзіяльнай сустрэчы ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым

braslau addcz 1529 кастрычніка ў Браславе ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбылося першае дыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ). На сустрэчу прыбылі групы з Глыбокага, з Полацка, з Мёраў, з Паставаў, прысутнічалі і мясцовыя вернікі.

Расклад малітваў на могілках

Наведванне і малітва на могілках падчас актавы:

Маленькія глыбачане далучыліся да малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”

ruzhanets 08У Мінскім Хрысціянскім Сацыяльным цэнтры 18 кастрычніка адбылася супольная малітва “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”. Гэта сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”.

Упершыню такая ружанцовая малітва адбылася ў 2005 годзе ў Каракасе, сталіцы Венесуэлы. Падчас малітвы групы дзяцей у прыдарожнай каплічцы, прысутныя жанчыны, адчулі глыбокую блізкасць Панны Марыі. Ім адразу прыгадалася абяцанне айца Піа: “Калі мільён дзяцей разам памоляцца Ружанцам, свет зменіцца.”

Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Навагрудка ўнесены ў касцёл у Глыбокім

relikvii 0316 кастрычніка 2022 года ў парафіяльны касцёл Святой Тройцы былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц назарэтанак — мучаніц з Навагрудка, якія загінулі ад рук гітлераўцаў.

У Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі

katechety 23Сустрэча адбылася ў Глыбокім у пятніцу 23 верасня. Распачалася ад самага галоўнага моманту дня – ад Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.