Андрэйкі альбо апошні вясёлы вечар перад Адвэнтам

  • Друкаваць

IMG 7889Кожны год у апошняю суботу перад 1 Нядзеляй Адвэнту адбываецца вясёлы вечар, так званыя Андрэйкі. Вось і 30 лістапада, як традыцыйна ў Глыбокім прайшлі Андрэйкі, у якіх удзельнічалі парафіяльная моладзь, а таксама маладыя людзі з Дзеркаўшчыны.

Пад кіраўніцтвам дыякана Яна Кароткіна моладзь правяла цікавы і незабыўны вечар, прымаючы ўдзел у конкурсах, забавах і танцах. На заканчэнне адбылася малітва-падзяка за супольнае спатканне, а таксама просьба аб Божым благаслаўленні на надыходзячы Адвэнт.


с. Лена Сурвіла, тэкст

Марына Сінкевіч, фота