Кіраўніцтва раёна павіншавала католікаў Глыбокага з Уваскрасеннем Хрыстовым
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.04.2026 12:01
5 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Езуса ў касцёле Святой Тройцы адбылася ўрачыстая Імша. Радасць гэтага дня з вернікамі падзялілі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч у гаміліі нагадаў вернікам пра перамогу жыцця над смерцю, святла над цемрай і заклікаў несці велікодную радасць у свае сем’і.
Пасля Імшы кіраўнікі раёна цёпла павіншавалі духавенства і парафіянаў. У звароце было адзначана, што Вялікдзень — гэта час, калі ў сэрцах абуджаецца вера ў лепшае, узмацняецца імкненне тварыць дабро, падтрымліваць адзін аднаго. Прадстаўнікі ўлады пажадалі вернікам міру і гармоніі ў дамах, здароўя, стойкасці духу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
«Няхай велікодная радасць прыйдзе да вас у дом і прынясе мір і дабрабыт», — прагучала ў віншаванні.
Хрыстос Уваскрос!
Фота з vg-gazeta.by





