Каталіцкія скаўты даставілі ў Глыбокае Бэтлеемскі агонь
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.12.2025 12:27
18 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы святла з Бэтлеема, запаленага ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
Бэтлеемскі агонь прыбывае спецыяльным рэйсам у Вену, адкуль перадаецца з рук у рукі па краінах Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. 18 снежня беларускія каталіцкія скаўты сустрэлі агонь на беларуска-польскай граніцы і цяпер дастаўляюць яго ў парафіі па ўсёй Беларусі.
20 снежня Бэтлеемскі агонь быў унесены ў Глыбоцкі касцёл.

