Каталіцкія скаўты даставілі ў Глыбокае Бэтлеемскі агонь

betleemski agon 518 снежня Каталіцкія скаўты Беларусі распачалі эстафету перадачы святла з Бэтлеема, запаленага ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме.

Бэтлеемскі агонь прыбывае спецыяльным рэйсам у Вену, адкуль перадаецца з рук у рукі па краінах Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. 18 снежня беларускія каталіцкія скаўты сустрэлі агонь на беларуска-польскай граніцы і цяпер дастаўляюць яго ў парафіі па ўсёй Беларусі.

20 снежня Бэтлеемскі агонь быў унесены ў Глыбоцкі касцёл.

betleemski agon 1