Парафіяльныя аб'явы

6 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
(10 мая 2026)

1. На гэтым тыдні:
- серада (13.05) – успамін Маці Божай Фацімскай;
- чацвер (14.05) – урачыстасць Унебаўшэсця Пана;
- субота (16.05) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-сб – 09.00, 18.00;
Чц – 10.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 15.30 – у Азярцах, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Фаўстыны Кавальскай.
4. Маёвыя набажэнствы адбываюцца кожны будні дзень пасля вячэрняй св. Імшы, у нядзелю ў 9.00.
5. Св. Імша ў інтэнцыях, пакінутых на Вячыстай адарацыі, будзе адпраўлена ў пятніцу (15 мая) у 18.00 у кляштары сясцёр праз заступніцтва св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага.
6. У суботу адбудзецца Ацыес Легіёна Марыі. Запрашаем актыўных і дапаможных легіянераў, а таксама жадаючых. Пачатак у 11.00.
7. На прыбіранне святыні ў суботу пасля ранішняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Бохан, Шчэбет, Галяк, Шарабайка, Чарапкоўскія, Шымко, Болтуць (парафіяне з 1-га зав. 3 Ліпеня).
8. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
9. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.

Жадаем Божай ласкі!