Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.04.2026 12:00
У нядзелю, 19 красавіка, у нашай парафіі адбыўся сакрамант канфірмацыі. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў бежмаванне 71 кандыдату — моладзі, студэнтам і дарослым вернікам, якія з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да гэтага дня. Падрыхтоўкай дарослых займаўся пробашч парафіі ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч, катэхетка Алёна Шаршунс рыхтавала моладзь.
Фінал біблійнага конкурсу ў Віцебску
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.04.2026 11:24
11 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся фінал Конкурсу на веданне Святога Пісання, прысвечаны прыпавесцям Езуса. Спаборніцтва традыцыйна пачалося са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч.
Кіраўніцтва раёна павіншавала католікаў Глыбокага з Уваскрасеннем Хрыстовым
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.04.2026 12:01
5 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Езуса ў касцёле Святой Тройцы адбылася ўрачыстая Імша. Радасць гэтага дня з вернікамі падзялілі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Цяліца.
Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2026
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2026 12:07
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!
“Хрыстос уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі… Бо як у Адаме ўсе паміраюць, так і ў Хрысце ўсе будуць ажыўленыя” (1Кар 15, 20.22)
Супакой у свеце, які няспынна страсаюць ваенныя канфлікты, застаецца настолькі пажаданай, наколькі і вельмі крохкай каштоўнасцю. У гэтым кантэксце штораз больш актуальнымі становяцца словы Уваскрослага Езуса Хрыста да сваіх перапалоханых вучняў: “Спакой вам!” (Лк 24,36). Менавіта з гэтай мэтай Хрыстос перажыў сваю Пасхальную таямніцу: прайшоў праз пакутніцкую смерць і вярнуўся да жыцця, каб чалавецтву прынесці спакой і даць надзею!
На вул. Савецкай абнавілі і асвяцілі прыдарожны крыж
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2026 11:43
Дзякуючы ахвярнасці і старанням нашага парафіяніна Міхаіла Букі, на вуліцы Савецкай у Глыбокім быў абноўлены прыдарожны крыж.










