Новы біскуп у Віцебскай дыяцэзіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.11.2013 00:49
29 лістапада Папа Францішак прызначыў трох новых біскупаў у Беларусі: кс. Алега Буткевіча біскупам Віцебскай дыяцэзіі, кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Іосіфа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
Яго Эксцэленцыя мансіньёр Алег Буткевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1972 г. у в. Герасімова (Браслаўскі раён), на тэрыторыі сучаснай Віцебскай дыяцэзіі.
Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994 г.) скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 г.; з’яўляецца прэзбітэрам Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Міёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 г. выконвае абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны.
Біскупская сакра будзе ўдзелена біскупу намінату Алегу Буткевічу 18 студзеня ў віцебскай катэдры ў 12 гадзін.
Паводле catholicnews.by
Марына Сінкевіч, фота










