Віншуем пробашча з імянінамі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.12.2015 18:00
Паважаны кс. Мікалай!
З нагоды дня ўспаміну св. Мікалая, Вашага нябеснага заступніка, жадаем каб Вашае сэрца заўсёды было напоўнена вялікай любоўю да Бога і людзей, жыццё - святлом і радасцю і каб Збаўца вёў па такой важнай, але і цяжкай дарозе паклікання. Слухайце людзей, так як Бога, і няхай Усемагутны пакажа Праўду і адорыць сваім благаслаўленнем!
Дзякуем за ўсё, што робіце для сваіх парафіян.










