Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.12.2015 23:26
У пятніцу, 18 снежня, у нашай парафіі распачаліся адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіць кс. Уладзімір Русак, віцэ-рэктар Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Пінску.
19 снежня св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай у 06.30, 10.00 і 18.00.
20 снежня св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай у 09.30, 11.00 (для дзяцей), 13.00 і 18.00 (для моладзі).





Асабліва ў гэты надзвычайны Год Міласэрнасці можна скарыстасць з магчымасці атрымаць поўны адпуст - поўнае дараванне кары за грахі. Для поўнага адпусту неабходна выканаць наступныя ўмовы: выслухаць тры рэкалекцыйныя навукі, быць у стане ласкі, прыняць святую Камунію, быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага, прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш..., Вітай, Марыя... і Веру ў Бога...










