Кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.11.2019 21:35
Згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ад 26 лістапада 2019 года кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.
Няхай праз Вашу паслугу Усемагутны Бог праяўляе сваю збаўчую моц і бязмежную міласэрнасць, а Найсвяцейшая Панна Марыя будзе для Вас і для тых, хто звернецца па дапамогу, надзейнай падтрымкай і абаронай.
З мая 2019 года і да гэтага моманту ў Віцебскай дыяцэзіі быў адзін святар-экзарцыст: а. Аляксандр Жарнасек МІС (Орша).












