На вул. Савецкай абнавілі і асвяцілі прыдарожны крыж
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2026 11:43
Дзякуючы ахвярнасці і старанням нашага парафіяніна Міхаіла Букі, на вуліцы Савецкай у Глыбокім быў абноўлены прыдарожны крыж.
У Вялікую пятніцу, 3 красавіка, ксёндз Мікалай Ціхановіч урачыста асвяціў гэты знак веры і пашаны. Абноўлены крыж нагадвае ўсім, хто праходзіць і праязджае міма, аб ахвярнай любові Хрыста і з’яўляецца сведчаннем набожнасці мясцовых католікаў.
Парафія выказвае шчырую падзяку Міхаілу за яго добрую справу і клопат пра святыню пад адкрытым небам. Няхай Госпад узнагародзіць яго і яго блізкіх за гэты плён веры.










