Не страціць сувязь: Сустрэча сем'яў з псіхолагам Іванам Пузанавым пра лічбавае пакаленне

puzanau 115 красавіка ў парафіяльным доме адбылася сустрэча каталіцкага псіхолага Івана Пузанава. Ініцыятарам сустрэчы стаў ксёндз Мікалай, які клапоціцца пра тое, каб сем'і нашай парафіі атрымлівалі не толькі духоўную, але і практычную падтрымку. Гэтая канферэнцыя, якая традыцыйна праходзіць у трэцюю сераду месяца, сабрала тых, для каго тэма зносін з дзецьмі стала асабліва важнай.

Тэма гучала востра і жыццёва: “Лічбавае пакаленне: як бацькам захаваць кантакт з дзіцем”. Іван Пузанаў не чытаў нудных лекцый, а прапанаваў бацькам паглядзець на сітуацыю з іншага боку.

Галоўная думка, якую падкрэсліў спецыяліст: дзеці не абіраюць гаджэты свядома супраць бацькоў. Яны проста растуць у іншай рэальнасці, дзе лічбавы свет не аддзяляецца ад рэальнага. І задача бацькоў — не забараніць, а навучыцца суправаджаць. Не ваяваць за экран, а весці дыялог.

Выхаванне дзяцей — гэта шлях, які нельга прайсці ў адзіноце. І калі свет дзіцяці змяніўся, наша задача — быць побач, каб не згубіць галоўнае: іх сэрцы.

puzanau 2