Урачыстасць Цела і Крыві Хрыста: Эўхарыстыя як крыніца сапраўднага жыцця
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.06.2026 10:03
4 чэрвеня 2026 года, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую яшчэ называюць Божым Целам, вечарам св. Імшу цэлебраваў ксёндз Мікалай Ціхановіч. У сваім казанні ён скіраваў увагу вернікаў на глыбокі сэнс Эўхарыстыі, якая не з’яўляецца проста сімвалам, а жывой прысутнасцю Хрыста.
Пасля завяршэння святой Імшы адбылася самая ўрачыстая частка свята — Эўхарыстычная працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам па вуліцах нашага горада. Вернікі са спевам і малітвай на вуснах ішлі за Езусам, сведчачы перад усім светам аб сваёй веры ў Ягоную рэальную прысутнасць.
Няхай урачыстасць Божага Цела натхніць нас на больш свядомае ўдзельнічанне ў святой Імшы і адважнае сведчанне Езуса ў штодзённым жыцці.
Фота Леаніда Юрыка







































