На вул. Савецкай абнавілі і асвяцілі прыдарожны крыж
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2026 11:43
Дзякуючы ахвярнасці і старанням нашага парафіяніна Міхаіла Букі, на вуліцы Савецкай у Глыбокім быў абноўлены прыдарожны крыж.
Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень - 2026
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.03.2026 15:50
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.
Адышла ў вечнасць маці с. Таццяны Данч
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.03.2026 21:28
18 сакавіка 2026 года на 83 годзе жыцця адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Алена Данч - маці с. Таццяны Данч RM.
Будслаўская святыня патрабуе дапамогі: глыбачане далучаюцца да збору сродкаў у Вялікі пост 2026 года
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.02.2026 12:20
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, які з’яўляецца духоўным цэнтрам Каталіцкага Касцёла на тэрыторыі Беларусі, патрабуе тэрміновай фінансавай падтрымкі. Нягледзячы на высокі статус, нададзены святыні на рабочай сустрэчы Прэзідэнта краіны з прадстаўнікамі рэлігійных арганізацый, будынак знаходзіцца ў цяжкім стане пасля пажару 2021 года.
Глыбачане далучаюцца да акцыі «Дар сэрца»: дапамога кс. Аляксандру Багдановічу
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.02.2026 12:11
У перыяд Вялікага посту 2026 года Віцебскі Карытас праводзіць дабрачынную акцыю «Дар сэрца». Яе мэта — сабраць сродкі на рэабілітацыю і набыццё электрычнага ложка для кс. Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі ў Плюсах, які перажыў інсульт. У выніку хваробы ў святара паралізаваны левы бок цела.










