Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у Глыбоцкай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.03.2015 20:40
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.
Расклад велікапосных набажэнстваў у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.02.2015 21:09

Крыжовы шлях адбываецца штодня а 08.20 перад ранішняй святой Імшой. А таксама кожную пятніцу ў 17 гадзін з удзелам дзяцей, у 18.30 – для ўсіх.
Крыжовы шлях. Разважанні глыбоцкіх настаўнікаў. 27.02.2015
Крыжовы шлях. Разважанні прадстаўнікоў глыбоцкіх прадпрыемстваў. 06.03.2015
Крыжовы шлях. Разважанні глыбоцкіх медыкаў. 13.03.2015
Крыжовы шлях. Разважанні ўдзельнікаў руху "Аднова парафіі". 20.03.2015
Кожную нядзелю а 9 гадзіне спяваюць "Песні жальбы" на польскай мове.
Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 26 па 28 сакавіка.
Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах!
Парафіяльныя аб'явы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.01.2014 18:04
30 ЗВЫЧАЙНЫ ТЫДЗЕНЬ
(25 кастрычніка 2026)
1. На гэтым тыдні:
- серада (28.10) – свята св. Сымона і Юды, апосталаў;
- нядзеля (01.11) – урачыстасць Усіх Святых;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-суб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00 + працэсія на могілкі, 15.30 – у Азярцах;
________________________________________
3. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца ў буднія дні раніцай перад Імшой і вечарам: панядзелак-серада – у 17.20, чацвер-субота - пасля Імшы. У нядзелю ў 9.00.
4. Сёння распачынем аднаўленне Святых Місій. Запрашаем да актыўнага ўдзелу, бо ў Адвэнце рэкалекцый не будзе.
5. Напрыканцы касцёла ляжаць лісткі для выпамінак. Просьба пісаць друкаванымі літарамі і выразна імёны (так як у дакументах), а не скарочана (як называлі ў вёсках). На адваротным баку трэба напісаць словы “раніца” альбо “вечар”. З надпісам “раніца” будуць чытацца раніцай, “вечар” – вечарам.
6. На прыбіранне святыні ў суботу пасля ранішняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Салодкі, Азарка, Баран, Казачонак, Катовіч, Коц, Пашковіч, Януковіч, Струй, Стахоўская, Шаурка (парафіяне з вул. Машэрава).
7. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
Жадаем Божай ласкі!











