Святары парафіі

Цяпер у парафіі працуе адзін святар:

- кс. Мікалай Ціхановіч,  пробашч парафіі

 

tikhanoviczКсёндз Мікалай Ціхановіч


Нарадзіўся 14 мая 1977 г. у Юрацішках Іўеўскага раёну ў сям'і Уладзіміра і Марыі.

Пасля заканчэння семінарыі ў Гродне ў 2000 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў 19 мая 2001 г. святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры і працаваў вікарыем у парафіі імя Космы і Дам’яна ў Астраўцы.
Чэрвень 2003 г.- красавік 2005 г. - працаваў вікарыем у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ ў Лідзе (м-н Слабада).
Май 2005 г. - Дырэктар пастаральнага цэнтра пры сакратарыяце епіскапату Беларусі ў Мінску.
Кастрычнік 2005 г.- вярнуўся ў Гродзенскую дыяцэзію і быў назначаны вікарыем катэдральнай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
2007-2010 г. - вучоба ў Каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла II у Любліне, вывучаў маральную тэалогію,
2010-2015 - пробашч парафіі Імя Марыі і вс. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Гродзенская дыяцэзія), выкладчык у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
З 2011 года - з'яўляецца душпастырам Службы аховы здароўя ў Гродне.
З 28 чэрвеня 2015 года - пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
11 лістапада 2015 года - прызначаны дэканам Глыбоцкага дэканату.  
26 лістапада 2019 года - прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.
12 сакавіка 2024 года - прызначаны ганаровым канонікам Віцебскага катэдральнага капітула.