в. Бабруйшчына

20090704225155     Касцёл святога Антонія ў в. Бабруйшчына знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з дрэва.

    Помнік народнага дойлідства з уплывам стылю неаготыкі і мадэрна. Вырашаны прамавугольным зрубам пад спічастым 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прытвор, трохвугольны франтон якога рытмічна спалучаецца з 2-гранным шчытом даху, завершаным каркаснай 4-граннай шатровай вежачкай-званіцай. З тыльнага боку выступае 3-гранная апсіда пад шатровым пакрыццём. Бакавыя фасады расчлянёны стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Малітоўная зала перакрыта 3-гранным скляпеннем, абапёртым на 6 слупоў.

     Восенню 2009 г. у касцёле прагніў і праваліўся дах над алтаром. У 2010 г. пад грузам снегу нахіліліся сцены, столь і дах. 2011 г. стаў ракавым у лёсе будынка. Абвалілася страха і столь, а разам з тым рухнула і вежа, галоўная дамінінта мясцовасці. Адно што засталося ўцалеўшым – некаторыя рэшткі сценаў, а таксама ўваход з дзвярамі і хоры.

Дадатковая інфармацыя