Аднова парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.03.2013 21:38
У жніўні 2007 года пробашчам парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім быў прызначаны ксёндз-прэлат Мечыслаў Янчышын. Пасля сустрэчы з кс. Станіславам Заёнцам, мадэратарам Руху для лепшага свету, пробашч прыняў рашэнне пачаць праграму адновы парафіі.
Падрыхтоўка вялася на працягу амаль двух гадоў. Вясной 2010 года праводзілася анкетаванне сярод жыхароў парафіі. Аналіз анкетавання паказаў, што вернікі маюць недахоп дасведчання касцёла як супольнасці. Гэты недахоп паглыбляе новая тэндэнцыя сучаснасці, а дакладней індывідуалізм, які праяўляецца ў разрыве паміж верай і жыццём, абыякавасцю і чаканнем, а таксама недахопам патрэбы стварэння супольных сувязяў і замыканнем людзей вакол уласных спраў. Парафія, абапіраючыся на папярэднія структуры, не здольная да працы з усімі і для ўсіх, каб учыніць яе супольнасцю Люду Божага.
У чэрвені 2010 года было праведзена праграмаванне працы на год. Уся парафія была падзелена на 4 раёны, кожны з якіх мае свайго шэфа і пасланцаў. Планавалася на працягу першага года падрыхтаваць чатыры падзеі:
− урачыстасць Усіх Святых,
− Новы год,
− Крыжовы Шлях па вуліцах горада,
− парафіяльны адпуст ва ўрачыстасць Святой Тройцы.
У лістападзе 2010 года быў выдадзены і данесены да парафіянаў першы ліст “Крыніца жыцця”. Усе запланаваныя падзеі былі падрыхтаваныя. Крыжовы Шлях у Вялікую пятніцу ўпершыню прайшоў па вуліцах Глыбокага.
Прааналізаваўшы асноўныя праблемы, якія выявіліся на працягу першага года адновы парафіі, прыйшлі да высновы, што галоўнай вартасцю на другі год з’яўляецца адкрыццё даверу да бліжняга. Зыходзячы з гэтага, былі запланаваныя наступныя падзеі:
− Дзень ведаў,
− Дзень маці,
− Дзень сям’і,
− Дзень бацькі,
− Божае Цела.
У чэрвені 2011 года ў Паставах адбылося першае спатканне ўдзельнікаў Руху для лепшага свету, у якім удзельнічалі прадстаўнікі нашай парафіі.
Аналіз працы паказаў, што пасля другога года рэалізацыі праграмы адновы і евангелізацыі, асноўная праблема ў парафіі – неўспрыманне Касцёла як супольнасці і недахоп дасведчання камуніі Касцёла – праяўляецца ў недаацэнцы новых форм душпастырства. Гэта праблема паглыбляецца тэндэнцыямі сённяшняга часу і прыводзіць да таго, што вернікі з вялікай цяжкасцю адкрываюцца для другога чалавека, а таксама на новыя прапановы
2-3 чэрвеня 2012 года ў Глыбокім адбылася I Міжпарафіяльная пілігрымка ўдзельнікаў Руху для лепшага свету. Падчас гэтай сустрэчы была арганізавана праца ў групах, якія размяшчаліся ў дамах парафіян з усіх чатырох раёнаў. Падвядзенне вынікаў працы груп адбылося ў касцёле.
Трэці (2012/2013) год адновы парафіі:
− Дзень Кнігі,
− Дзень печанай бульбы,
− Дзень Святога Мікалая,
− Нядзеля прабачэння і прымірэння,
− Адпуст Святой Тройцы.
Чацвёрты (2013/2014) год адновы парафіі:
- Пачатак навучальнага года. Адкрытасць на тое, што гавораць іншыя.
- Адвэнт – час спаткання з Хрыстом у другім чалавеку. Адкрытасць на тых, для каго не маем часу.
- 11 лютага – Дзень хворых. Адкрытасць на церпячых.
- Асвячэнне страў. Адкрытасць на зычлівасць, атрыманую ад іншых.
- Св. Антоній. 13 чэрвеня. Адкрытасць на дабро ў іншым чалавеку.
Пяты (2014/2015) год адновы парафіі:
- Пачатак Ружанцовых набажэнстваў. Адкрытасць на людзей рознага ўзросту.
- Дзень Святой Сям’і. Адкрыццё сямейных каштоўнасцяў.
- Тыдзень малітвы аб еднасці ўсіх хрысціянаў. Адкрыццё на людзей іншых веравызнанняў.
- Папялец. Адкрыццё значнасці ўмення прабачаць.
- Нядзеля Божай Міласэрнасці. Адкрытасць на ўсіх, хто чакае нашай дапамогі і міласэрнасці.
Да кожнай падзеі рыхтуецца ліст да ўсіх парафіянаў. Пасланцы стараюцца данесці яго ў кожную парафіяльную сям’ю, каб запрасіць да ўдзелу ў св. Імшы і супольным перажыванні падзеі.