Каштоўная знаходка

   zvon 1  11 чэрвеня 2012 года ў 15 гадзін 20 хвілін падчас працы па ўсталяванні апор электраперадач брыгадай Верхнядзвінскага ўчастка Белсельэлектрасетбуда БМУ 2 ля касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім быў адкапаны касцёльны звон 1882 года.

 


zvon 8     Каштоўную знаходку адкапаў бурыльшчык Кузняцоў Генадзь Уладзіміравіч. Сведкамі гэтай падзеі сталі майстар участка Шадурскі С.А., брыгадзір Гагалінскі В.У., рабочыя брыгады Конах В.В., Запаснік М.М., Шахурын С.М., Швед І.У. Звон знаходзіўся непадалёк ад плябаніі на глыбіні каля 60-80 см. Прыкладная вага – 50-60 кг.

 

     На звоне ёсць надпіс на польскай мове: “Ліў А.Звалінскі ў Варшаве”.

Дадатковая інфармацыя