Фотарэпартаж з суботніка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.10.2013 21:16
19 кастрычніка адбыўся суботнік на вялікай тэрыторыі каля новай плябаніі, якая будуецца. Шмат апалага лісця і смецця трэба было прыбраць. Не засталіся абыякавымі да парафіяльнай справы і нашыя парафіяне, якія прыйшлі ў суботні дзень, для многіх адпачынак, каб дапамагчы. Разам з усімі працавалі і нашыя святары: кс. Славамір і дк. Ян. Для ўсіх знайшлася праца.











