Працэсія і малітва на могілках ва ўрачыстасць Усіх Святых

1 list1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.


У Глыбоцкай парафіі пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі і законнымі сёстрамі вырушылі працэсіяй на могілкі. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.