У Глыбокім у дзень св. Язафата прайшла сустрэча святароў

IMG 7689У Глыбокім, ва ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў і законных сясцёр з Апостальскім Адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі, кс. прэлатам Францішкам Кісялём.

 

Сустрэча распачалася малітвай брэвярыя – штодзённай малітвай святароў. Пасля адбылася канферэнцыя на тэму граху. “Грэх – гэта адсутнасць узаемаадносін чалавека з Айцом” – зазначыў а.Станіслаў Памыкала. Таксама ён звярнуў увагу на тое, што калі мы не ўмеем пакланяцца Богу ў духу ісціны, то мы нічога не ўмеем. Айцец дае жыццё памерлым. Без Яго мы не можам нічога.

“Калі чалавек хоча быць вольным, павінен быць у супольнасці, але не павінен у ёй растварацца, а застацца самім сабой. Таму часам патрэбна чалавеку пабыць у адзіноце”, - прамовіў святар.

Пасля канферэнцыі адбыліся выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта і адарацыя ў цішыні.

Урачыстую св.Імшу цэлебраваў Апостальскі Адміністратар Францішак. Гамілію прамовіў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі а. Сяргей Гаек, які звярнуў увагу на асобу святога Язафата.

Поўны тэкст гаміліі можна праслухаць на catholicnews.by/

На заканчэнне адбыліся аб’явы для парафій і асабіста для святароў.