Павялічыліся шэрагі міністрантаў і лектараў у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.12.2013 22:10
Трэцяя нядзеля Aдвэнту, нядзеля Gaudete (лац. “радуйцеся”) стала сапраўды радаснай для парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, а асабліва для 8 юнакоў, якія былі прынятыя да шэрагу міністрантаў і лектараў.
Перад кс. пробашчам і ўсімі вернікамі хлопцы выказалі сваё жаданне выконваць абавязкі службы алтара і развіваць у сабе Божае жыццё, а таксама паабяцалі праз сваю паслугу прычыняцца да будавання парафіяльнай супольнасці. Пасля чаго кандыдаты апранулі адпаведны літургічны строй і атрымалі спецыяльнае благаслаўленне.
Карына Канапелька, фота