Відэаапытанне "Як рараты дапамаглі ў падрыхтоўцы да Божага Нараджэння?"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.12.2013 20:35
Зараз увесь Каталіцкі Касцёл перажывае апошнія дні Адвэнту. Гэта значыць час падрыхтоўкі да радаснай і светлай падзеі - нараджэння Божага Сына, Езуса на Зямлі. Кожны хрысціянін стараецца, як мага лепш перажыць гэтыя чатыры тыдні, каб па-сапраўднаму адчуць любоў,якую прыносіць Божае Дзіця. У касцеле і сярод вернікаў існуе шмат розных рэлігійных практык, якія нам дапамагаюць у больш лепшым перажыцці Адвэнту.











