Для моладзі адбыўся вясёлы вечар з талерачкай плова

plow202 сакавіка адбылася сустрэча школьнай моладзі. Кс.Вячаслаў запрасіў моладзь на плоў, які ён прыгатаваў з дапамогай дыякана Яна і міністрантаў.


Усе з вялікім задавальненнем прыйшлі на гэту сустрэчу, бо ў Глыбоцкай парафіі яна першая. Маладыя людзі былі вельмі задаволены, што пабывалі на такім мерапрыемстве.

На пачатку нашай сустрэчы адбылася малітва і ўсе пачалі частавацца пловам, які ўдаўся на славу. Настрой ва ўсіх быў бадзёры, бо спатканне праходзіла цікава і весела: кс. Вячаслаў іграў на фартапіяне і спяваў нам песні, кожны з удзельнікаў дзяліўся сваімі ўражаннямі, расказвалі свае падзеі з жыцця.

Напрыканцы сустрэчы кс. Вячаслаў напомніў пра пачатак Вялікага Посту, расказаў, якія стравы трэба есці і што ў кожнага павінна быць свая пастанова.

Падчас развітання моладзь падзякавала "арганізатарам" за такі цудоўны вечар і з усмешкай вярталася дадому.

Хочацца таксама падзякаваць усім хто сабраўся на гэтай сустрэчы, спадзяюся, што іх будзе яшчэ шмат, а таксама яшчэ раз вялікі дзякуй ксяндзу за арганізацыю гэтага мерапрыемства.

Чакаем наступнага спаткання!



Алёна Фянько, тэкст
Карына Канапелька, фота