Урачыстасць І святой Камуніі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.05.2014 09:33
25 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 42 дзіцяці прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко.
Святыню, упрыгожаную кветкамі і дэкарацыяй, напаўняла радасць з прысутнасці дзяцей, якія з хваляваннем чакалі на вельмі важную падзею ў сваім жыцці.
Эўхарыстыю ўзначаліў кс. Мечыслаў, які падчас гаміліі звярнуўся да дзяцей, кажучы, што гэта ўрачыстасць на доўга застанецца ў іх памяці, але трэба каб яна засталася і ў іх жыцці таксама. Для гэтага ім толькі трэба памятаць, што Езус, Якога яны сёння ўпершыню прымуць у сваё сэрца, чакае кожную нядзелю на сустрэчу з імі. Звяртаючыся да бацькоў пробашч падзякаваў ім за іх любоў да Хрыста, за тое што паказалі сваю адказнасць перад Богам за самае каштоўнае, што ў іх ёсць – за дзяцей. Таксама заахвоціў надалей клапаціцца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей.
На заканчэнне традыцыйна прагучала шмат прыемных слоў падзякі ў кірунку святароў і сясцёр законных, якія працуюць у парафіі.
Гэта была вельмі значная падзея не толькі для сем’яў, з якіх паходзілі дзеці, не толькі для с. Ганны, якая іх рыхтавала, не толькі для нашых святароў, але і для ўсёй парафіі. Кожны ў сваім сэрцы перажываў за гэтых прыгожа апранутых у белае адзенне хлопцаў і дзяўчат і шчырым сэрцам ахіналі сваёй малітвай.
Марына Брылёнак, тэкст
Карына Канапелька, фота