Белы тыдзень – працяг сяброўства з Езусам

bely tydzen25 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстасць І святой Камуніі. 42 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.

Зараз у парафіі праходзіць Белы тыдзень для ўзрастання ў веры і ўзмацнення маладых хрысціянаў. Кожны дзень дзяўчаты і хлопчыкі прыходзяць у касцёл з просьбамі і падзякамі, удзельнічаюць у Маёвым набажэнстве, чытаюць Божае слова. Штодня маленькія вернікі атрымоўваюць памятныя падарункі (малітоўнікі, пасведчанні, ружанцы, медалікі).