Удзельнікі «Бэтэль-Карытас» адпачылі разам у в. Жураўнёва
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.08.2014 14:50
З 8 па 9 жніўня група людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас», якая дзейнічае ў нашай парафіі ўжо амаль 10 гадоў, пры падтрымцы парафіяльнага Карытас змаглі традыцыйна выехаць на сумесны адпачынак. У гэтым годзе 12 чалавек наведалі вёску Жураўнёва.
Удзельнікі групы не толькі спявалі і танцавалі, мелі розныя гульні і конкурсы, але таксама вучыліся дапамагаць у падтрыхтоўцы абедаў, прыбіраць за сабой, даглядаць за бліжнім. Але з асаблівым нецярпеннем яны чакалі прыезду кіраўніка парафіяльнага Карытас, пробашча парафіі ксяндза Мечыслава, які паабяцаў навучыць хлопцаў паліць вогнішча, а дзяўчат - смажыць каўбаскі.
За цёплым зносінамі ля вогнішча, кожны дзяліўся сваім ўражанне пра адпачынак. На пытанне, што вам больш за ўсё запомнілася, асноўны адказ быў такі: «Тое, што мы ўсё робім разам!".
Удзельнікі «Бэтэль-Карытас» знешне выглядаюць не так, як большасць людзей, а іх паводзіны ў грамадстве ў некаторых выклікае ўсмешку на твары, але менавіта яны могуць быць прыкладам для нас, здаровых людзей, ва ўменні радавацца кожнаму пражытаму дню, шчырымі быць, дапамагаючы іншым, маліцца аб здароўі для тых, хто абмяжоўвае іх у магчымасцях, быць удзячным Богу за сваю хваробу і пакорліва несці свой крыж.
Іна Вайцяховіч