Пілігрымы з Глыбокага ўпершыню вырушылі ў Браслаў да Маці Божай Валадаркі Азёраў

glybokae-braslauПершая пешая пілігрымка да Браслаўскага санктуарыя ў гісторыі глыбоцкай парафіі распачала свой шлях 20 жніўня. Празарокі і Полацк, Варапаева і Барысаў, Паставы і Канстанцінава аб'ядналіся ў Глыбокім. Шматлікія "ветэраны" беларускіх пілігрымак сабраліся ў мясцовым касцёле на ранішнюю св. Імшу, пасля якой 50 асоб разам з кс. Вячаславам Пялінкам вырушылі ў свой першы браслаўскі шлях.


Праз некалькі кіламетраў ад гораду, ветлівыя і добразычлівыя жыхары в. Мярэцкія арганізавалі для пілігрымаў сняданне. Па дарозе сустрэлі дзяцей з дзіцячага садку гэтай вескі. Яны, яшчэ не разумеючы куды і дзеля чаго ідуць гэтыя людзі, ад шчырага сэрца віталі іх. Потым насустрач выйшаў мужчына з вялікім корабам яблыкаў і пачаставаў ідучых вернікаў. У в.Савуткі мы затрымаліся на адпачынак і пасілак каля хаты сям'і Губскіх, якія кожны год дазваляюць на сваёй тэрыторыі адпачыць пілігрымам і частуюць іх.

Начлег у Шаркаўшчыне. Пробашч Крыштаф Сілкоўскі разам з парафіянамі ветліва сустрэлі нас і размеркавалі на начлег.

Наступны адрэзак шляху - 36 км і начлег у Ахрэмаўцах.

Маці Божая Браслаўская, Валадарка Азёраў, маліся за нас!