Урачыста завяршыўся кінафестываль «Magnificat-2014» у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.08.2014 23:23
28 жніўня – апошні дзень фестывалю. Распачаўся ён урачыстай святой Імшой у глыбоцкім касцёле, якую цэлебраваў Віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч разам са святарамі.
У гаміліі біскуп Алег звярнуў увагу на ролю СМІ і дакументалістаў у сучасным свеце: “Вы робіце вялікую справу, праз якую дапамагаеце іншым такім чынам наблізіцца да Бога”.