Працэсія і малітва на могілках па вул. Горкага ва ўрачыстасць Усіх Святых

1listapada1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.

У Глыбоцкай парафіі пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі і законнымі сёстрамі вырушылі працэсіяй на могілкі на вул. Горкага. Падчас дарогі спявалі Літанію да Ўсіх Святых, а на могілках маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.